wd wp Пошук:

Хроніка Віганда

«Хроніка Віганда» (лац.: Chronica nova Prutenica — Новая пруская хроніка) — хроніка, складзеная Вігандам з Марбурга, герольдам пры двары магістра Тэўтонскага ордэна Конрада Валенрода.

Змяшчае багаты матэрыял па гісторыі тэрыторыі Беларусі 13—14 ст., звесткі пра паходы немцаў на тэрыторыю Беларусі і Літвы, у прыватнасці, Гарадзеншчыну і Берасцейшчыну. Аўтар падрабязна апісаў бітву на Стрэве, паходы крыжакоў на Гародню пасля 1363 года, слушна лакалізаваў зямлю дрыгавічоў на Берасцейшчыне, «замак Нойгартэн» — на левым беразе Нёмана, насупраць Гарадзенскага замка, збудаванага Вітаўтам. У хроніцы даецца інфармацыя пра аблогу Полацка (1381) Скіргайлам і магістрам Лівонскага ордэна, пра штурм Гарадзенскага замка шматнацыяльным крыжацкім войскам (1393), і пра іншыя ваенныя дзеянні крыжакоў. Аўтар ідэалагічна абгрунтоўваў палітыку Тэўтонскага ордэна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Тэўтонскія хронікі