Возера Вясны (лац.: Lacus Veris) — месяцавае мора, змешчанае ў паўднёва-заходняй частцы бачнага боку Месяца. Селенаграфічныя каардынаты аб’екта — 16°30′ пд. ш. 86°06′ з. д. / 16,5° пд. ш. 86,1° з. д. / -16.5; -86.1G[1], дыяметр складае 396 км[1]. Плошча мора складае больш за 12 тыс. км²[2]. Узрост парод, па розных крыніцах, ацэньваецца ад 2,9[3] да 3,5 млрд гадоў[4]. Падчас даследаванняў 1989 года, праведзеных Касмічным цэнтрам імя Ліндана Джонсана гэта мора было прапанавана, як адно з магчымых месцаў для будаўніцтва месяцавай базы[5].