wd wp Пошук:

Водлвозера

Водлвозера (руск.: Водлозеро, Водлоозеро, Водло, Вод) — возера-вадасховішча ў Еўрапейскай частцы Расіі, на паўднёвым усходзе Рэспублікі Карэлія, у Пудажскім раёне, на тэрыторыі Волдвозерскага нацыянальнага парка. У 1934 годзе было пераўтворана ў вадасховішча.

Плошча паверхні возера 332[1][3] (334[4], 322[2]) км². Даўжыня 36,2 км, найбольшая шырыня 15,9 км. Даўжыня берагавой лініі 232 км. Найбольшая глыбіня 16,3 м, сярэдняя — 2,8 м. Аб’ём вады ў возеры 0,91 км³. Плошча вадазбору 5290[2] км². Мінералізацыя вады менш за 30 мг/л. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія звілістая, з доўгімі мысамі. На возеры 196 астравоў агульнай плошчай 32 км². Замярзае Водлвозера ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Асноўны прыток возера — рака Ілекса. Выцякаюць рэкі Вама і Сухая Водла.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Водлозеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  2. 1 2 3 Водохранилище Водлозеро (Водло, Вод, вдхр Водлозеро) // Государственный водный реестр РФ(руск.)
  3. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 95. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  4. Водлозеро // Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Карэліі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96