wd wp Пошук:

Вогзіна

Во́гзінавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, за 28 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Суша, у басейне ракі Тураўлянка.

Плошча паверхні 0,67 км². Даўжыня 1,78 км, найбольшая шырыня 0,69 км. Найбольшая глыбіня 9,3 м, сярэдняя — 3,0 м. Даўжыня берагавой лініі 4,96 км. Аб’ём вады ў возеры 2,02 млн м³. Плошча вадазбору 5,5 км².

Схілы катлавіны вышынёй 10—17 м, на поўначы і захадзе нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Берагі на поўначы і захадзе сплавінныя. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае, глыбей 2,5 м дно выслана сапрапелямі. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй да 60 м, на заходнім плёсе расце ахоўны від флоры ў Беларусі — наяда марская. У возера ўпадае ручай з возера Какісіна, выцякае ручай Праскавея ў раку Дзіва.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Басейн Дзівы
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна