wd wp Пошук:

Воавур

Воавур (дацк.: Vágur, Våg у літаральным сэнсе «Заліў» («Бухта»)) — горад на Фарэрскіх астравах, аўтаномным рэгіёне Каралеўства Даніі. Ён размешчаны на ўсходнім узбярэжжы астравоў. Датай заснавання лічыцца XIV стагоддзе. Горад паступова пашыраецца, бо ён з’яўляецца прадмесцем суседняга горада Нёс. У Воавур ёсць спартыўная зала, футбольнае поле, басейн у школе і клініка, якая прапануе паслугі урачоў, медсясцёр а таксама ўрачоў-стаматолагаў. Тут таксама ёсць гасцініца, пошта, банк і мноства магазінаў.

Порт знаходзіцца ў паўночнай частцы фіёрда. Партовыя ўлады могуць прапанаваць паслугі пілатавання, пажаратушэння, а таксама ў сувязі з найблізкай гаванню. Ёсць у горадзе і сучасны рыбозавод.

Першы карабель Фарэрскіх астравоў

Недалёка ад галоўнай дарогі стаіць помнік паэту і генію дзевятнаццатага стагоддзя Фарэрскіх астравоў Якупу Далю. Ён лічыў, што манаполія гандлю сур’ёзна абмяжоўвае эканамічны патэнцыял Фарэрскіх астравоў і прыступаў да арганізацыі супраціву і процідзеяння ёй. Хоць яму і не ўдалося ліквідаваць манаполію, яго дзеянні пазней прывялі да адмены манаполіі гандлю ў 1856 годзе. Помнік быў пастаўлены ў памяць аб тым, што ў перыяд Сярэднявечча першы карабель Фарэрскіх астравоў быў пабудаваны на гэтым месцы. Тэкст на мемарыяльнай дошцы: «Her á Fløtuni Fríðu bygdu Nólsoyar Páll, Jákup bóndi í Toftum, Per bóndi í Gjørðum og aðrir í 1804 Føroya fyrsta skip Royndina Fríðu.»

Першая ГЭС на Фарэрскіх астравах

Першая гідраэлектрастанцыя на Фарэрскіх астравах была пабудавана ў 1921 годзе да паўночным захадзе ад Воавур. У цяперашні час ГЭС дапоўнена сучаснай дызельнай электрастанцыяй на паўднёвым беразе фіёрда.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Фарэрскіх астравоў
Катэгорыя·Сувурай