wd wp Пошук:

Вестник комитета Западного фронта Всероссийского земского союза

«Вестник комитета Западного фронта Всероссийского земского союза» — штодзённая газета. Выдавалася з 1916 да 10(23) студзеня 1918 гг. у Мінску на рускай мове. Распаўсюджвалася сярод служачых мясцовых органаў Усерасійскага земскага саюза. Узнімала праблемы забеспячэння франтавікоў харчаваннем, прадметамі штодзённага ўжытку, медыцынскай дапамогай. Рэдакцыя выступала за беспартыйнасць у працы па абслугоўванні фронту, процістаяла спробам ператварыць газету ў інструмент палітычнай барацьбы (артыкул «Ці патрэбна палітыка Земсаюзу ў бягучы момант», 1917, 28 кастрычніка). У сувязі з рэарганізацыяй камітэта Земсаюза пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. газеты з 17(30) лістапада 1917 г. называлася «Известия комитета объединенных работников Земсоюза и Западногоо фронта», з 19 снежня 1917 г. — «Известия комитета объединенных работников и временного управления Земсоюза Западного фронта». У апошні склад рэдкалегіі ўваходзілі Я. Бейлін, Штэнберг, Толаў. Выданне спынена ў сувязі са скасаваннем камітэта Земсаюзу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1916 годзе
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1918 годзе