wd wp Пошук:

Вестник Минского губернского комиссара

«Вестник Минского губернского комиссара» — штодзённая газета, афіцыйны орган Мінскага губернскага камісара Часовага ўрада. Выходзіла 9(22) сакавіка19 снежня 1917 г. (1 студзеня 1918) у Мінску на рускай мове (замест «Минских губернских ведомостей»). З № 33 называлася «Вестник Минского губернского комиссариата». Рэдактары: І.М.Багданаў, з 31 сакавіка У.І. Самойла. Бясплатна распаўсюджвалася сярод работнікаў мясцовых улад і падпісчыкаў папярэдняй газеты. Праводзіла палітыку Часовага ўрада, усе пастановы якога друкавала пад рубрыкай «Дзеянні ўрада». На яе старонках выступалі прадстаўнікі палітычных партый і арганізацый, у т.л. і беларускіх («Ад беларускага камітэта», «Дзень беларускага значка»). Усе падзеі і матэрыялы адлюстроўваліся ў агульнадэмакратычным кірунку і спрыялі кансалідацыі грамадства. У той жа час нацыянальны рух разглядаўся з велікарускіх пазіцый. У паслякастрычніцкі перыяд праводзіла антыбальшавіцкую палітыку, асноўнае месца ў ёй займалі матэрыялы, прысвечаныя Устаноўчаму сходу. Пастановай СНК Заходняй вобласці і фронту выхад газеты прыпынены з прычыны скасавання губернскага камісарыята. Падпісчыкі да 1(13) студзеня 1918 г. атрымлівалі новае выданне — «Советская правда».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1917 годзе
Катэгорыя·1917 год у Мінску
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Газеты Мінска на рускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат