wd wp Пошук:

Вестник Минского губернского земства

«Вестник Минского губернского земства» — часопіс. Выдаваўся ў 19141915 гг. у Мінску на рускай мове. У 1914 г. выйшла 12 нумароў, у 1915 г. — 8. Адказны рэдактар Б.М. Самойленка. Асвятляў дзейнасць губернскіх і павятовых земстваў, пытанні сельскай гаспадаркі, меліярацыі, лясной справы, эканамічнага жыцця губерні. Змяшчаў хроніку, распараджэнні ўрада і Сената па земскіх справах. Змясціў кароткі агляд дзейнасці Мінскага земства за 3 гады (1914, № 3 — 4), матэрыялы пра 1-ы з’езд земскіх урачоў і прадстаўнікоў земстваў Мінскай губерні (1914, № 10), нарыс «Кароткая характарыстыка Палесся» (1914, № 12).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1915 годзе
Катэгорыя·1915 год у Мінску
Катэгорыя·1914 год у Мінску
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1914 годзе
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Газеты Мінска на рускай мове