wd wp Пошук:

Весткі з СССР

«Весткі з СССР» — газета, орган ЦК КПЗБ. Выдавалася ў студзені 1933 — студзені 1936 гг. у Мінску на беларускай мове раз у 2 месяцы. Першы нумар выйшаў у Заходняй Беларусі. Ставіла сабе галоўнай мэтай прапаганду «ўсіх старонак жыцця людзей у СССР і БССР». Большасць матэрыялаў газеты прысвечаны калектывізацыі, жыццю калгаснікаў і рабочых саўгасаў. Пісала пра будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў, культурных устаноў, дзейнасць вышэйшай і сярэдняй школы, культурна-асветніцкіх устаноў у БССР. Крытыкавала заходнебеларускія перыядычныя выданні, якія, на думку рэдакцыі, неаб’ектыўна асвятлялі падзеі ў Савецкай Беларусі. На старонках газеты апублікаваны артыкулы, якія паклепнічалі на дзеячаў беларускай навукі і культуры, т.зв. «нацдэмаў» (арт. «Вораг выкрыт і разгромлены», 1934, № 7, і інш.). Перадрукоўвала матэрыялы з перыядычных выданняў БССР і СССР. Выйшла 17 нумароў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1933 годзе
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1936 годзе
Катэгорыя·Камуністычная партыя Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта