wd wp Пошук:

Вестверк

Вестверк Мюнстэрскага сабора

Вестверк (ням.: Westwerk) — манументальны заходні фасад цэркваў, размешчаны перпендыкулярна галоўнаму нефу. Вестверкі характэрныя для цэркваў эпохі Каралінгаў, Атанідаў і цэркваў, пабудаваных у раманскім стылі. Вестверк, як правіла, складаецца з асноўнай вежы і адной або двух дадатковых вежаў. У вестверку знаходзіцца галоўны царкоўны партал і хоры.  Звычайна вестверк мае выгляд магутнай крэпасці.

Часта ў вестверку размяшчаецца алтар Архангела Міхаіла - змагара з сіламі зла.  Першыя вестверкі з’явіліся ў Сірыі. Найстарэйшым з вядомых вестверкаў з’яўляецца вестверк царквы ў абацтве Сен-Рык’е каля Амьена ў Францыі. Найстарэйшы вестверк ў Германіі знаходзіцца ў абацтве Карвэ.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Архітэктурныя элементы
Катэгорыя·Храмавая архітэктура