wd wp Пошук:

Весланогі

Весланогі, весланогія жабы (Rhacophoridae) — сямейства бясхвостых земнаводных (Anura).

Распаўсюджанне

Весланогі сустракаюцца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Афрыцы, Мадагаскары, Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Малайскім архіпелагу. Большасць відаў жыве на дрэвах.

Апісанне

Гэтыя жабы могуць пералятаць з дрэва на дрэва дзякуючы шырокай перапонцы паміж пальцамі. На пальцах ёсць уздуцці, якія, калі жаба прыціскае лапкі да цвёрдай паверхні, ператвараюцца ў прысоскі.

Размнажэнне

З вадкасці, якую вылучае самка ў сезон размнажэння, яна лапкамі ўзбівае пену. Часам ёй дапамагае самец. У гэтую пену самка адкладае ікрынкі. Месца для размнажэння размешчана акурат над вадаёмам, і апалонікі, прарваўшы пенную абалонку, падаюць у ваду.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Бясхвостыя земнаводныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы земнаводных
Катэгорыя·Весланогі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта