wd wp Пошук:

Верхні Лебядзіны мост

Верхні Лебядзіны мост (руск.: Ве́рхний Лебя́жий мост) — аўтадарожны арачны мост цераз Лебядзіную канаўку ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, злучае востраў 1-ы Адміралцейскі і Летні Сад. Вонкавае афармленне маста захавалася да цяперашняга часу ў сваім першапачатковым выглядзе. Аб’ект культурнай спадчыны Расіі федэральнага значэння.

Размешчаны па восі Дварцовай набярэжнай, ля вытоку Лебядзінай канаўкі. Мост знаходзіцца сярод гістарычных мясцін: непасрэдна паміж Летнім садам і Марсавым полем. Ніжэй па цячэнні Лебядзінай канаўкі знаходзіцца Ніжні Лебядзіны мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна (900 м) — «Горкаўская» (размешчана на іншым беразе Нявы).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Масты Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Арачныя масты
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0