wd wp Пошук:

Верхнія Пірэнеі

Верхнія Пірэнеі (фр.: Hautes-Pyrénées) — дэпартамент на паўднёвым захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Поўдзень — Пірэнеі. Парадкавы нумар — 65. Адміністрацыйны цэнтр — Тарб. Насельніцтва — 222,4 тыс. чалавек (84-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 4464 км². Галоўным чынам гэта гарыстая мясцовасць.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 34 кантона і 474 камуны.

Верхнія Пірэнеі — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Гіень. Гістарычна гэтыя землі ўваходзілі ў склад графства Бігора, якое потым увайшло ў Гасконь. У XVI ст. частка каралеўства Наварра, далучанага да Францыі дзякуючы Генрыху IV.

Гарады

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Верхнія Пірэнеі
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле