wd wp Пошук:

Верхняя Гарона

Гарона Верхняя (фр.: Haute-Garonne) — дэпартамент на паўднёвым захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Поўдзень-Пірэнеі. Парадкавы нумар — 31. Адміністрацыйны цэнтр — Тулуза. Насельніцтва — 1,046 млн чалавек (17-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).

Геаграфія

Плошча тэрыторыі 6309 км². Праз дэпартамент працякае рака Гарона. Паўднёвыя вобласці знаходзяцца ў горнай сістэме Пірэнеяў. Найвышэйшая кропка — гара Пердыгер (3222 м).

Дэпартамент уключае 3 акругі, 53 кантона і 588 камун.

Гісторыя

Верхняя Гарона — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстала на тэрыторыі былой правінцыі Лангедок. Назва паходзіць ад ракі Гарона.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Верхняя Гарона
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі