wd wp Пошук:

Верхняволжскае вадасховішча

Верхняволжскае вадасховішча — вадасховішча на рацэ Волга, на тэрыторыі Цвярской вобласці. Плошча 183 км², аб’ём 0,52 км², даўжыня 85 км, найбольшая шырыня 6 км. Адно з першых вялікіх вадасховішчаў, створаных у Расіі ў 19 ст. у транспартных мэтах. Плаціна (верхняволжскі бейшлот) пабудавана ў 1843 (рэканструявана ў 1943). Узровень вадасховішча вагаецца ў межах 3,5 м, ажыццяўляе сезоннае рэгуляванне сцёку. У зоне падпору знаходзяцца возера Сцерж, Уселуг, Пена, Волга. Рыбалоўства (судак, лешч, шчупак).

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Вадасховішчы без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Волга
Катэгорыя·Вадасховішчы Цвярской вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вадасховішчы Расіі