Верхале́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Верхалессе.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 30 кастрычніка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навасёлкаўскага сельсавета[1].