wd wp Пошук:

Верхавая гармата

Верхавая гармата (руск.: верховая пушка): тып вялікакалібравай гарматы (30—55 см) з кароткай руляй (2—3 калібры), прызначаны паражаць цэлі навесным агнём. Тып ужываўся ў Маскоўскай дзяржаве. Адзін з найбольшых узораў верхавых гармат быў адліты ў 1606 годзе майстрамі А. Чохавым і П. Фёдаравым і меў калібр 542 мм і даўжыню рулі 1,3 м.[1]

Зноскі

  1. За сваю ўнікальнасць гармата захоўвалася ў Пецярбургу паводле ўказу Пятра I (1703).

Літ.: Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.. С.608.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гарматы