wd wp Пошук:

Версальскі ўніверсітэт

Версальскі ўніверсітэт, поўная афіцыйная назва Версаль-Сен-Кантэн-ан-Івелінcкі ўніверсітэт (фр.: Université de Versailles-Saint-Quentin-en-Yvelines) — французская дзяржаўная эксперыментальная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Версаль.

Агульная характарыстыка

Гэта адзін з чатырох новых універсітэтаў, адкрытых у рэгіёне Іль-дэ-Франс пасля ўніверсітэцкай рэформы 2000 года. У ім навучаецца каля 14 000 студэнтаў, штат супрацоўнікаў складае да 800 чалавек, працуе 1 400 выкладчыкаў і даследчыкаў, а таксама яшчэ каля 300 знешніх выкладчыкаў. Універсітэт выкладае курсы ў галіне прыродазнаўчых і сацыяльных навук, паліталогіі, інжынерыі, тэхналогій і медыцыны. Ён таксама прапануе міждысцыплінарныя курсы, якія ахопліваюць узаемасувязі паміж эканомікай, этыкай, прыродным асяроддзем і ўстойлівым развіццём. Універсітэт з’яўляецца адным з асацыяваных членаў федэратыўнага Парыж-Саклейскага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. Repères Et Références Statistiques 2017 sur les enseignements, la formation et la rechercheFrench Ministry of education, 2017. — С. 163. — ISBN 978-2-11-151752-3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Версаль (горад)
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта