wd wp Пошук:

Вердэн

Вердэн (фр.: Verdun, лац.: Verodunum — «моцны опідум») — горад у Францыі. Насельніцтва — 23 000 чал.

Геаграфія

Горад размешчаны на рацэ Мёз. Плошча крыху больш за 31 км².

З іншымі гарадамі звязаны чыгуначным транспартам і аўтадарогамі. Цягнікі прыбываюць на станцыю Вердэн.

Гісторыя

У 843 годзе Вердэн з’явіўся месцам падпісання Вердэнскага дагавора, які пазначыў падзел франкскай імперыі Карла Вялікага і які даў пачатак Францыі, Германіі і Італіі.

Горад з’яўляўся арэнай грандыёзнай бітвы Першай сусветнай вайны паміж нямецкай і французскай арміямі ў сярэдзіне 1916 і быў у выніку моцна разбураны.

Спасылкі

  1. Sandre
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Мёз
Катэгорыя·Гарады рэгіёна Гранд-Эст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных