wd wp Пошук:

Вера Часлаўска

Вера Часлаўска (чэшск.: Věra Čáslavská, 3 мая 1942, Прага, Пратэктарат Багеміі і Маравіі30 жніўня 2016, Прага, Чэхія) — выдатная чэхаславацкая гімнастка, 7-кратная алімпійская чэмпіёнка, 4-кратная чэмпіёнка свету, шматразовая чэмпіёнка Еўропы і Чэхаславакіі. Уладальніца найбольшай колькасці залатых алімпійскіх узнагарод у гісторыі Чэхаславакіі і Чэхіі.

Біяграфія

Вера Часлаўска ў 1967 годзе

За ўсю гісторыю жаночай спартыўнай гімнастыкі толькі Ларысе Латынінай і Часлаўскай удалося двойчы выйграць абсалютнае першынство на Алімпійскіх гульнях — Вера стала чэмпіёнам у 1964 і 1968 гадах (у 1964 годзе ў Токіа Часлаўска апярэдзіла менавіта Латыніну). Сярод жанчын па колькасці алімпійскіх тытулаў саступае толькі траім — Ларысе Латынінай (9), Біргіт Фішэр (8) і Джэні Томпсан (8).

Чатыры разы, у 1964, 1966, 1967, 1968 гадах, прызнавалася лепшай спартсменкай Чэхаславакіі як сярод жанчын, так і мужчын. Часцей гэтага звання не атрымліваў ніхто. Выступала за пражскі клуб «Слован».

Пасля ўводу савецкіх войскаў у Чэхаславакію падпісала маніфест Дзве тысячы слоў, і толькі ў апошні момант ёй дазволілі ляцець на Алімпійскія гульні 1968 года ў Мехіка. Для патрыётаў Чэхаславакіі стала сімвалам барацьбы за незалежнасць. Часлаўска была незадаволеная сумніўнымі, паводле яе меркавання, рашэннямі алімпійскай судзейскай калегіі прысудзіць у вольных практыкаваннях не адзін, а два залатыя медалі, г.зн. не толькі ёй адной, але і гімнастцы з СССР Ларысе Петрык, Часлаўска на цырымоніі ўзнагароджання падчас выканання дзяржаўнага гімна Савецкага Саюза павярнула галаву ўбок і трохі апусціла яе[5].

Гэты жэст быў горача сустрэты антыкамуністычнай апазіцыяй Чэхаславакіі, але ў выніку Часлаўска па рашэнні ўлад краіны апынулася на доўгія гады невыязной і больш не магла прадстаўляць ЧССР на міжнародных спаборніцтвах. Аднак спартсменка на дзесяцігоддзі стала сімвалам супрацьстаяння Савецкаму Саюзу — і пасля падзення рэжыму знакамітая ў мінулым гімнастка ўзначаліла ў 1990 годзе Нацыянальны алімпійскі камітэт Чэхаславакіі, стала членам МАК ад Чэхіі і саветнікам прэзідэнта Вацлава Гавела па фізкультуры і спорту[5].

Была ў шлюбе з лёгкаатлетам Ёсефам Одлажылам (1938—1993), віцэ-чэмпіёнам Алімпіяды 1964 года ў Токіа на дыстанцыі 1500 метраў[5]. У 1993—1996 гадах прэзідэнт Алімпійскага камітэта Чэхіі. Пасля сямейнай трагедыі[6] і лячэння ў 1998 годзе ў псіхіятрычнай клініцы Вера Часлаўска пражывае ў доме для састарэлых, хаваючыся ад журналістаў.

У 2001 годзе была названа спартыўнай легендай Чэхіі.

Памяць

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://www.rtbf.be/sport/jo/detail_deces-de-vera-caslavska-septuple-medaille-d-or?id=9392218
  2. http://www.reuters.com/article/us-people-czech-caslavska-idUSKCN1160HY
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. 1 2 3 Часлаўска, Вера Часлаўска
  6. Улетку 1993 года Марцін, 19-гадовы сын Веры Часлаўскай, у п’янай бойцы забіў уласнага бацьку, былога мужа спартсменкі Ёсефа Одлажыла. Марцін быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення свабоды, аднак памілаваны асабістым распараджэннем прэзідэнта краіны Вацлава Гавела па просьбе маці
  7. База даных JPL НАСА па малых целах Сонечнай сістэмы (26986)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Члены МАК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Гімнасты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Чэхаславакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года
Катэгорыя·Памерлі 30 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1964 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1964 года
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1964 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных