Вера Рыгораўна Тарасік (30 верасня 1899 — 22 красавіка 1986) — актрыса, настаўніца.
Скончыла Мінскае гарадское вучылішча (1916). Удзельніца Першага беларускага таварыства драмы і камедыі (1917—1920), Беларускага савецкага тэатра. У 1920—1956 г. В. Тарасік працавала настаўніцай.
Пра самабытны талент В. Тарасік пісаў Змітрок Бядуля[1]. Стварыла на сцэне каларытныя народныя характары, напр. Агата і Марыля («Паўлінка» і «Раскіданае гняздо», Я. Купала), Ганна («Модны шляхцюк», К. Каганец), Ульяна («Хам», Э. Ажэшка), Дарота і Мар’я («Бязвінная кроў» і «Пісаравы імяніны», У. Галубок).