wd wp Пошук:

Вера Мікалаеўна Батузава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Батузава. Вера Мікалаеўна Батузава (нар. 18 кастрычніка 1949, г. Дымытраў, Чырвонаармейскі раён, Данецкая вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі І. Д. Белагорцаў, У. М. Вараксін, А. Я. Міцянін). У 1972—2005 гадах працавала ў інстытуце «Мінскграмадзянпраект»: архітэктар, старэйшы архітэктар, вядучы архітэктар; у 20062009 гадах у ППУП «ТМ-7».

Член Саюза архітэктараў з 1979 года. Пражываеў у Мінску.

Творчасць

Гандлёвы цэнтр у мікрараёне № 10 у Салігорску
Свята-Ефрасіннеўская царква ў Івянцы
Палац культуры г. Маладзечна
ГЗЦ «Тытан» па пр. Дзяржынскага ў Мінску

Асноўныя працы: піянерлагер АН БССР у Ракаве (19791982), зала актыўнага адпачынку ў спартлагеры «Стайкі» (1982), навучальны корпус спецшколы-інтэрната ў г.п. Гарадзея (1983, з У. С. Дземідовічам), гандлёвы цэнтр у мікрараёне № 10(wd) бел. у Салігорску (1981)[1], Дом культуры[ru] з залай на 950 месцаў у г. Маладзечна (праектаванне і будаўніцтва 19862002, у сааўтарстве з У. Ф. Даніленкам), праваслаўны комплекс Раства Хрыстова ў г. Салігорску (пр. 19982001, сааўтары У. Ф. Даніленка, І. Я. Кратовіч, М. Міклашэвіч, Свірыдовіч, Ж. П. Саўчук, Ю. А. Камісараў, Г. Я. Перліна); Свята-Ефрасіннеўская царква ў г.п. Івянец (19951996, будаўніцтва 19962000, сааўтары У. Ф. Даніленка, М. Міклашэвіч, І. Я. Кратовіч, Ж. П. Саўчук); Царква ў Жодзіне (19982000, сааўтары У. Ф. Даніленка, М. Міклашэвіч, І. Я. Кратовіч, Ж. П. Саўчук); Пляжна-паркавая зона «Урлікі» на возеры Нарач, пост аховы (19961997, сааўтары Ю. А. Камісараў, Г. Я. Перліна, У. Ф. Даніленка, І. Я. Кратовіч, І. Вішнеўская), Рэспубліканскі горналыжны комплекс «Сілічы» (20042005, у сааўтарстве); Бізнес-цэнтр з паркінгам па пр. Дзяржынскага ў г. Мінску (20062009, у сааўтарстве з А. З. Цэйтліным)[2].

Узнагароды

Пераможца Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы архітэктурны твор года ў намінацыі «Культавыя будынкі» за праект «Праваслаўны комплекс у г. Старобіне» (1995), «Свята-Ефрасіннеўская царква ў г.п. Івянец» (1996), «Царква ў Жодзіне» (1998), «праваслаўны комплекс Раства Хрыстова у г. Салігорску»; у намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні»: «Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр „Сілічы“» ў Лагойскам раёне Мінскай вобласці.

Зноскі

  1. Ботузова Вера Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. Ботузова Вера Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Данецкай вобласці