wd wp Пошук:

Вера Канстанцінаўна

Вера Канстанцінаўна (24 (11) кастрычніка 1906, Паўлаўск11 студзеня 2001, Вэлі-Котэдж, каля Нью-Ёрка), расійская княгіня, малодшая дачка вялікага князя Канстанціна Канстанцінавіча і вялікай княгіні Лізаветы Маўрыкіеўны, праўнучка імператара Мікалая I.

Вера Канстанцінаўна

Пасля смерці бацькі ў 1915 годзе разам з маці жыла ў Мармуровым палацы да рэвалюцыі. У 1918 годзе яны з’ехалі з Расіі ў Швецыю, затым у Бельгію, а пасля — у Германію. У 19451951 года працавала перакладніцай у англійскім аддзяленні Чырвонага Крыжа, у 1951 пераехала ў Нью-Ёрк.

Замужам не была, дзяцей не мела. Амерыканскае грамадзянства не прыняла. Апошнія гады жыцця правяла ў руска-амерыканскім доме састарэлых, дзе і памёрла.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Vera Konstantinovna Romanova, Princess of Russia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 3 студзеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вэлі-Котэджы
Катэгорыя·Раманавы
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўлаўску (Санкт-Пецярбург)