wd wp Пошук:

Вера Бартуль

Вера Бартуль (дзявоч. Касцюкевіч; 22 лістапада 1930, в. Губічы Рагачоўскага павета Гомельскай губерні, цяпер Буда-Кашалёўскі раён Гомельскай вобласці — 24 красавіка 2006, Нью-Ёрк) — дзеячка беларускай эміграцыі, мадэль, кансультантка-кутур’е.

Пачатак мадэльнай дзейнасці

У 1947 годзе у дзяцінстве разам з сям’ёй пераехала ў Вялікабрытанію, дзе спачатку працавала ў шпіталі й вучылася ў мэдычнай школе. У 1949 годзе пабралася шлюбам з Францішкам Бартулем. Скончыла школу дэманстрацыі моды, каб працаваць мадэллю і кансультанткай-кутур’е.

у 1956 разам з мужам пераехала ў ЗША. Найбольшага поспеху як мадэль дасягнула, дэманструючы футровую вопратку. Пазней працавала менеджэркай у кампаніі мод. Яе працы дэманстраваліся ў найлепшых крамах Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Лос-Анджэлесе, Чыкага.

Палітычная дзейнасць

Вера стварыла сцэнічныя ўборы для славутага на эмiграцыi танцавальнага гурта «Васілёк», разам з якім упершыню пасля доўгага расстання наведала Беларусь, а потым шмат разоў прыяжджала сюды як сяброўка арганізацыі «CitiHope», што дапамагала ахвярам Чарнобыля. Збірала сродкі на падтрымку вяртанцам з ГУЛАГу. Сярод тых, хто атрымліваў гэтую дапамогу, былі Ларыса й Янка Геніюшы, Юрка і Лявон Луцкевічы.

Была старшынёй Жаночага Згуртавання/Секцыі БАЗА, сяброўкай Управы Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА. Як адна з кіраўнічак жаночае структуры БАЗА найбольш спрыяла дапамозе суродзічам у Еўропе, найперш на Беласточчыне.

Выкладала беларускую мову і гісторыю ў беларускай дапаўняльнай школе ў Брукліне. Спявала ў самадзейнасці, у т. л. у жаночым секстэце «Гоман». Скарыстоўваючы свой прафесійны досвед, была арганізатаркай шэрагу публічных паказаў беларускіх народных строяў, у т. л. на святкаванні 50-х угодкаў БАЗА (1999). Таксама збірала сродкі на выданне кружэлак Данчыка, на Беларускі музей у Гайнаўцы.

У 1993 годзе брала ўдзел у І з’ездзе беларусаў свету ў Мінску.

Да апошніх дзён жыцця Вера Бартуль з’яўлялася кіраўніцай Нью-Ёркскай суполкі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, а таксама старшынёй Беларуска-Амерыканскай жаночай арганізацыі — BAWA (Belarusian American Women Association).

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Памерлі 24 красавіка
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Асобы