wd wp Пошук:

Вера Ільінічна Кавалерава

Вера Ільінічна Кавале́рава (нар. 13 ліпеня 1951, Мінск) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1991).

Біяграфія

Займалася ў 19591969 гадах дзіцячай тэатральнай студыі пры Рэспубліканскай студыі тэлебачання. З 1970 года працуе ў Тэатры юнага гледача Беларусі, у 19781984 гадах у Львоўскім драматычным тэатры(руск.) бел..

Творчасць

Актрыса на ролі травесці. Яе спецыфічная тэхніка выканання роляў казачных персанажаў выразна падкрэслівае іх характарнасць: Чыпаліна («Чыпаліна і яго сябры» паводле Дж. Радары), Ліс («Рыгорка — ясная зорка» А. Вярцінскага) і інш. Выканаўца, здольная і на глыбокае пранікненне ва ўнутраны свет вобразаў: Эвен і Гітэль Моска («Стваральніца цуду(руск.) бел.» і «Двое на арэлях» У. Гібсана(руск.) бел.). Лепшыя ролі вылучаюцца раскрыццём душэўнага стану персанажаў, тэмпераментнасцю, узрушанасцю пачуццяў: Міколка («Міколка-паравоз» паводле М. Лынькова), Кацярынка, Зоська («Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець» паводле Я. Купалы і М. Чарота), Ларыса («Чатыры кроплі» В. Розава(руск.) бел.) і інш.

Узнагароды

Заслужаная артыстка Беларусі (1991). Лаўрэатка прэміі імя Л. Мазалеўскай (2001). Уладальніца прыза «Крыштальная Паўлінка» (2011).

Зноскі

  1. Vera Kavalerova // ČSFD — 2001.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Уладальнікі «Крыштальнай Паўлінкі»
Катэгорыя·Травесці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кінаактрысы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Актрысы тэатра Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Л. Мазалеўскай