У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зянковіч. Вераніка Карлаўна Зянковіч (нар. 1 ліпеня 1922, в. Радзюны Ашмянскага раёна — 2006) — беларускі ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці.
З 1949 года працавала цялятніцай у калгасе імя Крылова. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Узнагароджна ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), «Знак Пашаны» (1973), медалямі «За працоўную доблесць» (1966), «Ветэран працы» (1971).