wd wp Пошук:

Веліхава

Ве́ліхававозера ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, часткова на тэрыторыі Украіны, за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада Маларыта, за 6,3 км на ўсход ад вёскі Сушытніца, у басейне ракі Прыпяць[2].

Плошча паверхні 0,125 км², даўжыня 0,5 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,5 км[3]. На ўсходзе акружана шырокай забалочанай поймай, да якой прылягае вялікі балоцісты луг. На поўдні каналам злучаны з сістэмай меліярацыйных каналаў.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты M-35-01 Выданне 1992 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
  2. Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  3. Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Басейн Прыпяці
Катэгорыя·Азёры Валынскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Памежныя азёры
Катэгорыя·Азёры Маларыцкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96