wd wp Пошук:

Вельё Торміс

Вельё То́рміс (эст.: Veljo Tormis; нар. 7 жніўня 1930, с. Куусалу, павет Хар’ю, паблізу Таліна21 студзеня 2017) — выбітны эстонскі кампазітар і фалькларыст. Народны артыст СССР (1987), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1974).

Біяграфія

Нарадзіўся 7 жніўня 1930 года ў с. Куусалу, павет Хар’ю, паблізу Таліна. Бацька Вельё Торміса служыў арганістам у вясковай царкве ў Вігала на Захадзе Эстоніі. Дзякуючы гэтаму Вельё рана пачаў іграць на аргане, падбіраў харалы.

У 1942 годзе Торміс пачаў вучыцца ў арганіста Аўгуста Топмана, годам пазней паступіў у яго ж арганны клас у Талінскай кансерваторыі. Пазней ваенныя дзеянні на тэрыторыі Эстоніі і хвароба на некаторы час перапынілі яго навучанне, працягнуў навучанне ў пасляваенныя гады ў арганным класе Эдгара Аро, які ў 1948 годзе быў зачынены ў сувязі з недарэчнасцю выкладання гульні на царкоўным інструменце ў савецкай ВНУ.

Творчасць

Першыя творы Торміса, пераважна харавыя, пачалі з’яўляцца ў 19471948 гадах. У 1949 годзе ён зноў паступіў у кансерваторыю, зараз ужо ў клас кампазіцыі Вілема Капа. У 19511956 гадах вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі па класе кампазіцыі ў В. Шабаліна, важнае значэнне для Торміса мелі таксама заняткі аркестроўкай у Юрыя Фартунатава, якому ён пазней прысвяціў вядомы цыкл «Восеньскія краявіды» (1964).

Па вяртанні ў Эстонію Вельё Торміс выкладаў спачатку ў музычным вучылішчы, затым у 19621966 гадах у Талінскай кансерваторыі. У далейшым цалкам прысвяціў сябе кампазіцыі. Член Саюза кампазітараў Эстонскай ССР з 1956 года.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Музычныя педагогі Эстоніі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Эстонскай ССР
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Таліне
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хар’юмаа
Катэгорыя·Кампазітары Эстоніі
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Народныя артысты Эстонскай ССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра
Катэгорыя·Кінакампазітары СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты СССР
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дзяржаўнага герба
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Оперныя кампазітары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кампазітары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Эстоніі
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Кінакампазітары Эстоніі
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя