wd wp Пошук:

Велум

Дабравешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы, ікона Андрэя Рублёва, 1427—1430, Андронікаў манастыр

Велум (лац.: velum — ветразь) — у іканапісу тканіна (звычайна чырвонага колеру), перакінутая ў выглядзе пакрову паміж двума архітэктурнымі збудаваннямі. У некаторых іконах («Раство Багародзіцы», «Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы», «Дабравешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы», «Грамніцы» і інш.) сімвалізуе сабой пераўтваральную сувязь паміж Старым і Новым Запаветамі, а таксама тое, што дзеянне разгортваецца удалечыні ад вачэй, таемна або ў памяшканні.

Іканаграфія велума ўзыходзіць да антычнасці, ён з’яўляецца адгалоскам тэатральных дэкарацый.

Часта велум пазначае, што дзеянне адбываецца ўнутры намаляванага будынка.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Хрысціянская іканаграфія
Катэгорыя·Праваслаўе