wd wp Пошук:

Везувіян

Везувіянмінерал, сілікат кальцыю і алюмінія складанага складу. Крышталі везувіяна часта маюць слупчастую, прызматычную ці пірамідальную форму. Буйныя крышталі звычайна знаходзяць у пустэчах вапнавых скарнаў. Калі глядзіш на досыць буйныя везувіяны, ствараецца ўражанне, што крышталі складзеныя са злучаных разам простых геаметрычных цел - кубікаў, нібы злітаваных, змешаных адзін з адным. Сустракаецца везувіян і ў выглядзе шчыльных або прамяністых агрэгатаў. Сваю назву мінерал атрымаў у 1795 г. ад імя вулкана Везувія, у застылай лаве якога аматары мінералогіі адшуквалі яго бураватыя ці зеленаватыя крышталі. Аўтарам назвы лічыцца геолаг А. Вернер.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Мінералы кальцыю
Катэгорыя·Мінералы алюмінію
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)