wd wp Пошук:

Вежа Кулдзяла

Вежа Кулдзяла

Вежа Кулдзяла (эст.: Kuldjala torn — «вежа залатой нагі») — вежа Талінскай крапасной сцяны.

Кулдзяла ўзвялі ў якасці кутняй вежы гарадской сцяны ў 13111320 гадах.

Назва вежы de Guldene Voet узнікла ў 1434 годзе. Пазней сцяну пашырылі ў паўночным напрамку і пабудавалі вежу Лоевеншэдэ (ням.: Loewenschede)

У афармленні вежы Кулдзяла можна вылучыць некалькі перыядаў. Істотныя перабудовы былі ажыццёўленыя ў 13701372 гадах, затым пасля 1422 года і ў 1610-ых гадах, калі вежа Кулдзяла дасягнула сваёй максімальнай вышыні ў 22,5 метра.

Вежа пяціпавярховая і мае падковападобную форму, унутраная частка якой выходзіць у бок горада. Верхнія паверхі насілі абарончыя функцыі, а ніжнія выкарыстоўваліся ў якасці складскіх памяшканняў.

Вежа добра захавалася і ў цяперашні час яе памяшканні выкарыстоўвае моладзевая арганізацыя Кодулін для правядзення выстаў і лекцый.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Талін
Катэгорыя·Стары горад Таліна
Катэгорыя·Вежы Таліна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Стылістычна некарэктныя артыкулы