wd wp Пошук:

Ваўчыная пячора

Ваўчыная пячора (фінск.: Susiluola) знаходзіцца ў Фінляндыі недалёка ад горада Крысційнанкаўпункі(руск.) бел. ў правінцыі Правінцыя Астработнія(руск.) бел., на беразе ракі Карыйокі. Унікальная тым, што ў час апошняга ледавіковага перыяду была схаваная тоўшчай ледніка і знаходзілася ніжэй за ўзровень мора. У 1996 г. пры раскопках выяўлены каменныя прылады працы і іншыя сляды магчымай чалавечай дзейнасці узростам 120 000 гадоў.

Пячора

Выгляд унутры пячоры.

Плошча пячоры 400 квадратных метраў. Уяўляе сабой гарызантальную шчыліну ў скале і вельмі старажытная. Узровень мора ў розныя гістарычныя перыяды ўтварыў на дне пячоры 6 асадкавых слаёў. Узрост самых старых некалькі сотняў тысяч гадоў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Пячоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Пячоры Фінляндыі
Катэгорыя·Археалогія ў Фінляндыі