wd wp Пошук:

Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя Пятра Іванавіча Баграціёна

Кальчуга, перададзена Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеем, на выстаўцы ў Лідскім гісторыка-культурным музеі

Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя Пятра Іванавіча Баграціёна — музей у г. Ваўкавыску

Гісторыя

Заснаваны ў 1935 годзе на грамадскіх пачатках як краязнаўчы музей. З 01.01.1940 г. дзяржаўны. Заснавальнік — краязнавец і археолаг Г. І. Пех. У Вялікую Айчынную вайну музей разрабаваны гітлераўскімі акупантамі, большасць экспанатаў знішчана. Паводле рашэння Ваўкавыскага райвыканкама ад 16.04.1946 г. і Гродзенскага аблвыканкама ад 09.08.1946 г. адноўлены як Ваўкавыскі раённы краязнаўчы музей. Для наведвальнікаў адкрыты 01.09.1948 г.

У 1949 г. пачалася перадача Ваўкавыскаму музею экспанатаў ліквідаванага Ленінградскага артылерыйскага гістарычнага музея. У 1950 г. перад будынкам музея ўстаноўлены бронзавы бюст П. І. Баграціёна (скульптар З.Азгур). 23.02.1953 г. краязнаўчы музей пераўтвораны ў ваенна-гістарычны, яму нададзена імя П. І. Баграціёна.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года 15 жніўня знік на шляху дадому дырэктар музея Канстанцін Шышмакоў, які быў членам выбарчай камісіі і адмовіўся падпісваць выніковы пратакол з укінутымі, паводле яго словаў, 500 бюлетэнямі за дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку. 18 жніўня яго цела выявілі валанцёры «Ангела» ў лесе Мастоўскага раёна[1][2].

Будынак

Асноўны артыкул: Сядзіба, Ваўкавыск Рашэннем Ваўкавыскага райвыканкама ад 15.02.1949 г. музею перададзены будынак былога сядзібнага дома, пабудаванага ў 1805 г., дзе па легендзе ў вайну 1812 г. знаходзілася штаб-кватэра камандуючага рускай 2-й Заходняй арміяй генерала П. І. Баграціёна.

Кіраўнікі

Музеем кіравалі Г. І. Пех, У. Дз. Гушчын, Г. В. Іўчын, Р. Р. Бурдакоў, А. В. Парфіновіч, М. І. Дарожкін, А. П. Чарныш, А. Л. Ярашэвіч, С. Я. Жараў, А. І. Суета, К. А. Шышмакоў.

Фонды і экспазіцыі

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 35 563 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны — 10 033 адзінкі Агульная плошча экспазіцый 987 м².

Музей мае 8 экспазіцыйных і выставачную залу. 6 залаў аддадзены пад экспазіцыю «Айчынная вайна 1812 г.».

Музей праводзіць экскурсіі, лекцыі, выстаўкі, дні памяці, заняткі, асветную работу ў навучальных установах горада і раёна, персанальныя выстаўкі мастакоў, прымае экспазіцыі з іншых музеяў, удзельнічае ў выстаўках іншых музеяў, у т. л. за межамі Беларусі.

Зноскі

  1. Пропавшего директора музея из Волковыска, который отказался подписывать протокол голосования на выборах, нашли мертвым(недаступная спасылка)
  2. 29-гадовы дырэктар музея з Ваўкавыска, які адмовіўся падпісаць пратакол на выбарах, знойдзены мёртвым // nn.by 18 жніўня 2020
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Культура Ваўкавыска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Славутасці Ваўкавыска
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта