wd wp Пошук:

Вашынгтон Шырлі

Віцэ-адмірал Вашынгтон Шырлі, пяты граф Ферэрс (англ.: Washington Shirley, 5th Earl Ferrers, 26 мая 1722 — 1 кастрычніка 1778) — брытанскі ваенна-марскі афіцэр, масон, пэр і астраном-аматар.

Шырлі быў другім сынам Лорэнса Шырлі (Laurence Shirley, які быў у сваю чаргу чацвёртым сынам Рычарда Шырлі, першага графа Ферэрс) і яго жонкі Ганны. Каля 1738 года ён далучыўся да ваенна-марскога флота Англіі і да 1741 г. даслужыўся да звання другога лейтэнанта, да 1746 г. — да звання першага лейтэнанта, і далей, да віцэ-адмірала ў 1775 г..

Праз два тыдні пасля пакарання смерцю яго брата, у 1760 годзе, Шырлі заняў яго месца ў Палаце лордаў і стаў новым графам Ферэрс. Георг III дараваў яму маёнткі, раней адабраныя ў брата.

Вашынгтон захапляўся астраноміяй, у яго быў уласны планетарый[3] У 1761 годзе ён быў абраны ў Каралеўскае згуртаванне за сваю працу аб назіраннях за праходжаннем Венеры. Джозеф Райт выявіў яго на карціне «Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы» (самая левая фигура)[3].

Так як ў Вашынгтона і яго жонкі Ганны не было дзяцей, у 1778 годзе пасля яго смерці тытул перайшоў да яго малодшага брата[4].

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  2. 1 2 Kindred Britain
  3. 1 2 A Philosopher Lecturing on the Orrery (1764—1766) Архівавана 20 сакавіка 2012., Revolutionary Players, выява з Музей і мастацкая галерэя Дэрбі, Дэрбі, accessed March 2011
  4. Richard Davenport-Hines, Shirley, Washington, fifth Earl Ferrers (1720—1760), Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004, accessed 13 November 2007
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1778 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1722 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Астраномы Англіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая