У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клаус. Вацлаў Клаус (чэшск.: Václav Klaus; нарадзіўся 19 чэрвеня 1941, Прага) — прэзідэнт Чэхіі з 2003 года, заснавальнік і колішні лідар Грамадзянскай дэмакратычнай партыі (ГДП). У 1992—1997 гадах быў прэм’ер-міністрам Чэхіі, а з 1989 па 1992 год — міністрам фінансаў ва ўрадзе «народнага адзінства» Чэхаславакіі. Вядомы сваёй пазіцыяй еўраскептыка.