wd wp Пошук:

Вацлаў Бенеш Трэбізскі

Ва́цлаў Бе́неш (псеўданім — Трэ́бізскі) (чэшск.: Václav Beneš Třebízský, 27 лютага 1849, Трэбіз (цяпер раён Кладна, Сярэднячэшскага края Чэшскай Рэспублікі) — 20 чэрвеня 1884, Марыенбад) — чэшскі пісьменнік і каталіцкі святар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і краўца. Вучыўся ў гімназіі ў Сланах і Празе. Затым вывучаў багаслоўе ў Празе. У 1875 быў пасвечаны ў святары. Служыў спачатку ў прыходзе каля г. Бераўн, з 1876 — у Клецанаў каля Прагі.

Захварэў на сухоты, і нягледзячы на неаднаразовыя паездкі на курорты Еўропы, памёр падчас лячэння ў Марыенбадзе ў 1884 годзе. Цела нябожчыка было перавезена ў Прагу і пахавана на Вышаградскіх могілках.

Творчасць

Бюст В. Б. Трэбізскага ў Клецанах

Трэбізскі — раманіст і апавядальнік, поўны любові да народа і ідэалізму. Аўтар твораў з гісторыі Чэхіі. Падобна Алаісу Ірасеку, стварыў шэраг гістарычных раманаў, якія адлюстроўваюць рух гусітаў, перыяд аўстрыйскага валадарства («цемры») і нацыянальнага адраджэння, але таксама апісваў іншыя перыяды чэшскай гісторыі ад ранніх вытокаў дзяржавы да XIX стагоддзя. Дзеянне многіх гістарычных прац Трэбізскага адбываецца ў рэгіёне, дзе нарадзіўся аўтар.

Творы пісьменніка карысталіся вялікай папулярнасцю ў чэшскім грамадстве.

Абраная бібліяграфія

Раманы

Зборнікі гістарычных апавяданняў

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129021644 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. 1 2 3 4 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129021644 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1849 годзе
Катэгорыя·Чэшскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі
Катэгорыя·Святары
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аўтары гістарычных раманаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сярэднячэшскім краі
Катэгорыя·Памерлі ў 1884 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі ў Марыянске-Лазне