У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кікабідзэ. Вахтанг Кікабідзэ (груз. ვახტანგ კიკაბიძე; нар. 19 ліпеня 1938, Тбілісі) — грузінскі і савецкі эстрадны спявак, акцёр
, сцэнарыст, кінарэжысёр, аўтар песень.
Вахтанг Кікабідзэ нарадзіўся 19 ліпеня 1938 года ў Тбілісі. Ён скончыў інстытут замежных моў, затым стаў артыстам Тбіліскай філармоніі. Кар’еру Кікабідзэ пачынаў як спявак, але кінематаграфічную славу яму прынеслі працы ў фільмах Георгія Данэліі. Кікабідзэ таксама выступаў як сцэнарыст і рэжысёр.
5 снежня 2019 года ў Мінску, на «Алеі сяброў», адкрылі помнік Валіко Місандары, герою фільма «Міміно». Помнік адкрыў Вахтанг Кікабідзэ[1][2].
Ён адмовіўся ад расійскага Ордэна Дружбы ў сувязі з канфліктам у Паўднёвай Асеціі ў жніўні 2008 года[3][4]. Акрамя таго, Кікабідзэ адмяніў свае юбілейныя канцэрты ў Маскве, заявіўшы, што ён паважае рускі народ, але ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі Расіі супраць Грузіі — не можа прымаць узнагароды і выступаць з канцэртамі. З тых часоў ён не наведваў Расію[5].