wd wp Пошук:

Васіліса Гальшанская

Васіліса Гальшанская (пам. да 25 жніўня 1484) — вялікалітоўская князёўна з роду Гальшанскіх.

Біяграфія

Васіліса была старэйшай дачкой Андрэя і Аляксандры Гальшанскай (Друцкай), сястрой Соф’і і Марыі. Выйшла замуж за князя Івана Бельскага ў лютым 1422 г. Потым паўторна пабралася шлюбам з князем Міхаілам Сямёнавічам. Князь з жонкай фундавалі царкву ў Бельску-Падляшскім, як пра гэта было запісана ў 1637 г. у рэвізіі царквы Бельскіх, дзе потым княгіня была пахавана.

Другі раз аўдавеўшы, яна відаць вярнулася да тытулу першага мужа; трымала да самай смерці Смаляны (Смальняны) i памерла напярэдадні 1484 г., як гэта вынікае з прывілеяў на Смальняны, выдадзеных князю Сямёну Іванавічу ў 1484 г., у якіх ёсць згадка пра тое, што «гэты маёнтак трымала пажыццёва яго маці», а таксама князю Канстанціну Астрожскаму ў 1522 г., у якім паведамляецца, што Смальняны перад тым былі ва ўласнасці «бабкі яго нябожчыцы княгіні Васілісы Іванавай Уладзіміравічай Бельскай i сына яе, нябожчыка князя Сямёна Бельскага».

Яна нарадзіла першаму мужу чатырох сыноў: Івана, Януша, Фёдара i Сямёна i некалькі дачок.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гальшанскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XV стагоддзі