wd wp Пошук:

Васіль Уладзіміравіч Палійчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Палійчук. Васіль Уладзіміравіч Палійчук (нар. 12 лютага 1922, г. Жытомір, УССР) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся у 19381941 і 19471949[1] гадах у Адэскім мастацкім вучылішчы ў Р. Тэнера. Удзельнік мастацкіх выставак з 1951 года[2].

Жыве ў г. Мінску[2].

Творчасць

Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры[2]. Асноўныя творы прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне[1].

Асноўныя творы: кампазіцыі «Вызваленне» (1957[1]), «Паранены воін» (1951[1]), «Подзвіг», «Партызанская сям’я», «Дзеці вайны», «Маці партызана» (1964[1]), «Дырыжор», «Зваршчыца», «Памяці В. Хары», «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1958[1]), «Перамога», «На абпаленай зямлі»[2], «Генерал Л. Даватар», «Клятва партызан»; шматфігурная кампазіцыя «Мір, Праца, Свабода, Роўнасць, Братэрства, Шчасце ўсіх народаў» (1961—1968); манументальная скульптура «Камбайнёр» для беларускага павільёна ВДНГ[1]; помнікі Ф. Дзяржынскаму ў г. Дзяржынску[2] (1953; у суаўтарстве з А. Заспіцкім[1]) і У. Леніну ў Старых Дарогах[1], на мінскім заводзе імя Леніна[1], у г. Століне[2], загінулым воінам Савецкай Арміі і партызанам у горадзе Івянцы (1960; у суаўтарстве з Я. Печкіным)[1], партызанцы А. Колесавай у г. Крупкі Мінскай вобласці[2] (19651967; у суаўтарстве з архітэктарамі В. Занковічам і Л. Левіным[1]), М. Калініну ў г. Мінску і іншыя (усеў сааўтарстве)[2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. Член Беларускага саюза мастакоў з 1951 года.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Минский художник Полийчук Василий Владимирович
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Палійчук Васіль Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938-1998 = Belarussian union of artists, 1938-1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б.А.Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жытоміры