У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Івашын. Васіль Уладзіміравіч Івашын (9 мая 1913, в. Ляхавічы, Койданаўская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 6 лістапада 2009) — літаратуразнавец, педагог. Акадэмік АПН СССР (1967), доктар філалагічных навук (1965), прафесар (1973). Замежны член Расійскай акадэміі адукацыі (1999)[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1938 годзе. У 1938—1941 гг. выкладчык Віцебскага педагагічнага вучылішча. З 1946 г. у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, у 1967—1978 гадах — дырэктар НДІ педагогікі Міністэрства адукацыі Беларусі. Аўтар навуковых прац па пытаннях тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, літаратурных сувязей, метадалогіі і методыкі выкладання літаратуры ў школе.