wd wp Пошук:

Васіль Удалы

Васіль Міхайлавіч Удалы (? — каля 1501) — князь Вярэйскі. Старэйшы сын Міхаіла Андрэевіча ад жонкі Алены Яраслаўны (? — 1486). У 1468 і 1469 гг. удзельнічаў у паходзе маскоўскага войска на Казань, у 1471 г. на Ноўгарад, у 1472 і 1480 гг. супраць татарскага хана Ахмата. Пабраўся шлюбам з Марыяй Андрэеўнай Палеалог, пляменніцай вялікай княгіні маскоўскай Соф’і, жонкі вялікага маскоўскага князя Івана III. У 1484 г., з-за пагрозы арышту, уцёк з сям’ёй у ВКЛ, дзе вялікі князь Казімір IV у 1484 г. перадаў яму ва ўладанне Любеч на Дняпры, Койданаў, Вусу, Старынкі, Іслач, Валожын і Радашковічы. У 1493 г. Соф’я выпрасіла ў Івана III дазвол Васілю вярнуцца на бацькаўшчыну, але той застаўся ў ВКЛ. Пасля яго смерці ўсе ўладанні перайшлі да яго адзінай дачкі Соф’і.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Памерлі ў 1501 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XV стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вярэйскія