wd wp Пошук:

Васіль Сцяпанавіч Барташэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барташэвіч. Васіль Сцяпанавіч Барташэвіч (15 кастрычніка 1915, в. Узляны, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 2009) — жывапісец. Чалец Саюза мастакоў СССР.

Біяграфія

3 дзяцінства любіў маляваць. Перад вайной скончыў мастацкі тэхнікум у горадзе Растоў-на-Доне (Расія). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Быў камандзірам 32-га гвардзейскага стралковага батальёна ў складзе 3-га Беларускага фронту. Гвардыі капітан. Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За абарону Каўказа», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За Перамогу над Германіяй». Пасля вайны кіраваў мастацкім фондам Саюза мастакоў БССР. У 1946 годзе пакінуў Беларусь, жыў і працаваў у Стаўрапольскім краі на радзіме жонкі. Працаваў у станковым жывапісе. Для яго карцін адметна рэалістычнаіць, умелае адчуванне прыгажосці, якое перадаецца на палатно фарбамі. Многа твораў мастак прысвяціў падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

У 8о-я гады мінулага стагоддзя, мастак прыязджае ў родныя Узляны. Там ён напісаў вялікую па памерах карціну «Вузлянскі бой». Спрабуе стварыць мастацкую галерэю сваіх твораў на радзіме. Перадаў для гэтага звыш 30 твораў. Зараз гэтыя работы знаходзяцца ў Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі і радуюць сваёй прыгажосцю наведвальнікаў.

Зноскі

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Узлянах
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў