wd wp Пошук:

Васіль Паўлавіч Свічэнскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Свічэнскі. Васіль Паўлавіч Свічэнскі (нар. 12 чэрвеня 1940, с. Канавалавэ, Гадзяцкі раён, Палтаўская вобласць, УССР)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія

У 19631968 гадах вучыўся на архітэктурным факультэце Львоўскага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі А. М. Рудніцкі, Р. М. Ліпка, В. В. Краўцоў)[1].

У 19681969 гадах працаваў у інстытуце «Цэнтрадзіпраруда»; у 19691971 гадах у праектным інстытуце Укркаапсаюза; у 19711973 гадах у аддзеле праектнага інстытута «Валгаградграмадзянпраект» у г. Волжскім; у 19731981 гадах у праектным інстытуце «Гомельграмадзянпраект»; у 19811984 гадах галоўны архітэктар г. Гомеля; у 19842002 гадах ізноў у праектным інстытуце «Гомельграмадзянпраект»; у 20022004 гадах у ТАА «МПП Арыяна»; з 2005 года галоўны архітэктар праектаў ПУП «ЕўраДызайнПраект»[1].

Творчасць

Асноўныя працы ў Расіі: мікрараён № 16 (19731975), комплекс будынкаў прафтэхвучылішча (19731976) у Волжскім Валгаградскай вобласці[2].

Асноўныя працы ў Беларусі: прафтэхвучылішча металістаў (1976, з Клепаноўскім)[2], палац творчасці дзяцей і моладзі ў г. Гомелі (1980, будаўніцтва ў 19821998; сааўтар В. М. Бяспалаў); памежны пункт мытнага афармлення «Новая Гута» (19961998, будаўніцтва ў 19982002; сааўтары В. І. Сухоцкая, В. А. Ліхапол, пры ўдзеле В. М. Бяспалава, У. П. Талочкі); 9-, 12-, 14-, 16-павярховыя жылыя дамы з установамі гандлю па вул. СавецкайМалайчука (19851986, будаўніцтва ў 19861990); будынак праектнага інстытута «Гомельграмадзянпраект» — новая прыбудова ў комплексе з існым будынкам (1978, будаўніцтва ў 19811982; сааўтар В. М. Бяспалаў)[1], комплекс будынкаў Гомельскай абласной станцыі пералівання крыві (1981—1982)[2] — усе ў г. Гомелі; рэстаўрацыя і аднаўленне помніка архітэктуры 1904 года — Свята-Мікольскай царквы ў г. Гомелі (Навуковы кіраўнік аб’екта, 2003, будаўніцтва ў 20042005); рэканструкцыя з прыбудовай будынка Камітэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласці, помніка архітэктуры XIX ст. (1998, будаўніцтва ў 19981999); зала бокса (рэканструкцыя спартзалы) па вул. Сталярнай у г. Гомелі (2006, будаўніцтва ў 2008); супермаркет па вул. Мазурава ў г. Гомелі (2008); эскізнае рашэнне супермаркета на скрыжаванні вуліц Соламавай — Рэпіна ў г. Гродна (2008)[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Член КПСС з 1982 года. Пражывае ў г. Гомель[2].

Узнагароды

Узнагароджаны дыпломам 10 рэспубліканскага агляду-конкурсу лепшых архітэктурных твораў года за праект Палаца творчасці дзяцей і моладзі ў г. Гомелі (2002)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Свиченский Василий Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  2. 1 2 3 4 Свиченский Василий Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі