wd wp Пошук:

Васіль Міхайлавіч Качарга

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Качарга (значэнні).

Васіль Міхайлавіч Качарга (14 красавіка 1904, в. Харашэвічы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня — 23 снежня 1981) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1949).

Біяграфія

Рана страціў маці, з шасці гадоў жыў у чужых людзей — «у людзях», быў парабкам у паноў. Пры польскай уладзе разам з жонкай парабкаваў у Лашкевічаў у Стайках.

У 1940—1946 гадах рабочы, з 1946 года да 1968 год звеннявы па вырошчванні насення канюшыны вопытнай станцыі (саўгаса) «Вольна-Чэрніхава» Гарадзішчанскага (з 1962 года Баранавіцкага) раёна.

Працаваў побач з Мікалаем Людвігавічам Светлікам (1904—1972), якому таксама за атрыманне высокага ўраджаю насення канюшыны было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (1949).

Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, выбіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў.

Памёр 23 снежня 1981 г., пахаваны на мясцовых могілках. У 1987 годзе на магіле ўстаноўлены абеліск. Матэрыялы аб жыцці і дзейнасці В. М. Качаргі захоўваюцца ў гісторыка-краязнаўчым музеі Вольнаўскай сярэдняй школы.

Узнагароды

30 сакавіка 1949 года за атрыманне высокага ўраджаю насення канюшыны яму прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 23 снежня
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна