wd wp Пошук:

Васіль Мікалаевіч Новікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новікаў. Васіль Мікалаевіч Новікаў (21 лістапада 1946, вёска Ламачына, Аршанскі раён, БССР) — беларускі навуковец і палітык, доктар філасофскіх навук, кандыдат на пост прэзідэнта Беларусі ў 1994 годзе.

Біяграфія

Васіль Новікаў нарадзіўся 21 лістапада 1946 года ў вёсцы Ламачына Аршанскага раёна[2]. Быў адзінаццатым дзіцем у сям’і рабочага-чыгуначніка. З 1969 па 1974 год вучыўся на філасофскім факультэце Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да паступлення ва ўніверсітэт працаваў слесарам-зборшчыкам на Аршанскім прыборабудаўнічым заводзе, служыў у Савецкай арміі ў танкавых войсках, затым працаваў слесарам Аршанскага завода «Легмаш» і слесарам-электрамантажнікам вопытнага завода ў Ленінградзе.

Пасля заканчэння ЛДУ — выкладчык у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, з 1977 года — інструктар, другі сакратар Горацкага райкама КПБ, у 1985—1988 гадах — першы сакратар Чэрыкаўскага райкама КПБ, затым першы намеснік загадчыка аргаддзела ЦК КПБ. З 1969 года — член КПСС.

Народны дэпутат Рэспублікі Беларусі 12-га склікання. Быў першым намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання.

У 1994 годзе ўдзельнічаў у выбарах прэзідэнта Беларусі, заняў апошняе месца, набраўшы 4,29 % галасоў[3].

Пасля выбараў знаходзіўся ў апазіцыі да Аляксандра Лукашэнкі. З 1998 года — саветнік пасольства Беларусі ў Малдове. Пасля працы ў пасольстве ўзначальваў Інстытут філасофіі НАН Беларусі да 2009 года. З 2009 года — загадчык кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры[4].

Творы

Літаратура

Зноскі

  1. Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. Бесславный финал коммуниста Новикова(руск.) . Беларускі партызан (4 лютага 2009). Праверана 2020-15-05.
  3. Вынікі прэзідэнцкіх выбараў 1994 года Архівавана 9 кастрычніка 2020.
  4. Кафедра философии БГУФК
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выпускнікі філасофскага факультэта СПбДУ
Катэгорыя·Члены БПАЛ «Справядлівы свет»
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (1994)
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУФК
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі