Васіль Восіпавіч Тапаркоў (4 (16) сакавіка 1889, Санкт-Пецярбург — 25 жніўня 1970, Масква) — акцёр, рэжысёр і педагог. Народны артыст СССР (1948). Доктар мастацтвазнаўства (1965).
У 1909 годзе скончыў Пецярбургскае тэатральнае вучылішча. У 1909—1914 гг. працаваў Пецярбургскім тэатры Літаратурна-мастацкага таварыства. З пачаткам Першай сусветнай вайны быў прызваны ў армію і адпраўлены на фронт, дзе трапіў у палон.
З 1919 года працаваў у Маскве ў прыватным тэатры Карша (Рускі Драматычны тэатр), з 1927 года ў Маскоўскім Мастацкім акадэмічным тэатры. Выкладаў у Школе-студыі імя У. Неміровіча-Данчанкі, з 1948 года — прафесар.
Памёр 25 жніўня 1970 г., пахаваны ў Маскве.
Дэбютаваў у ролі Платона Каратаева ў п’есе па раману Л. М. Талстога «Вайна і мір». Сярод роляў: Чычыкаў («Мёртвыя душы»), Бераст («Платон Крэчат»), Кругасветаў («Плады асветніцтва»), Мышлеўскі («Дні Турбіных»), Аргон («Тарцюф» Мальера) і інш.
У якасці рэжысёра здзейсніў пастаноўкі «Тарцюф» (1939, разам з Кедравым), «Апошнія дні» (1943, разам са Станіцыным) і інш. выканаў ролі ў кінастужках «Марозка» (1924), «Юбілей» (1941), «Дзяўчына без адраса» (1957) і інш.
Аўтар кніг і артыкулаў аб вучэнні К. С. Станіслаўскага