wd wp Пошук:

Васіль Васілевіч Глотаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глотаў. Васіль Васілевіч Гло́таў[1] (21 красавіка 1913, с. Лістападаўка(руск.) бел.[2], Варонежская губерня, Расійская імперыя — 30 студзеня 1983) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік баёў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пад Беластокам[3]. Удзельнік абароны Ваўкавыска ў 1941 годзе[1]. З лютага 1942 палітрук партызанскай роты, выконваючы абавязкі начальніка штаба брыгады, у сакавіку-ліпені 1943 года камісар 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, потым камандзір, камісар 210-га партызанскага атрада імя Сталіна, у маі-ліпені 1944 камандзір Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы.

З 1944 на савецкай і партыйнай працы[1]. З 1945 — інструктар Магілёўскага абкама КПБ, загадчык сектара партыйных органаў, першы сакратар Круглянскага райкама КПБ Магілёўскай вобласці, затым — на партыйнай рабоце ў Валгаградскай і Саратаўскай абласцях[3].

Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС у 1957[1].

Памёр у 1983 годзе. Пахаваны на могілках у Прудку[3].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі[3].

Памяць

Імем В. В. Глотава названая вуліца ў г. Асіповічы; у сярэдніх школах № 4 Асіповічаў і в. Жорнаўка Асіповіцкага раёна яму прысвечаны стэнды[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Глотов Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.
  2. Паводле іншых звестак, сяло Макарава таго ж раёна — АСОБЫ Васіль Васільевіч Глотаў (1913—1983), ГЛОТОВ Василий Васильевич Архівавана 4 чэрвеня 2016. (руск.)
  3. 1 2 3 4 АСОБЫ Васіль Васільевіч Глотаў (1913—1983)
  4. ГЛОТОВ Василий Васильевич Архівавана 4 чэрвеня 2016. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 30 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новахапёрскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі