wd wp Пошук:

Васіль Андрэевіч Саковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саковіч. Васіль Андрэевіч Сако́віч (нар. у 1949 годзе ў Плешчыцах Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-га скліканняў, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.

Біяграфія

У 1972 годзе скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1973 на гаспадарчай рабоце ў Віцебску, з 1982 года галоўны інжынер трэста «Віцебсксельбуд». У 1986 годзе скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу. З 1986 года загадчык аддзела, сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ, з 1991 года — начальнік аддзела Упраўлення дзяржаўнай пазаведамаснай экспертызы праектаў і каштарысаў пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце.

З 24 красавіка 1992 года да 19 снежня 1996 года быў старшынёй Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь[1] [2].

3 верасня 1999 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова [3]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 4 чэрвеня 2009 года [4].

12 лютага 1999 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5], а 3 красавіка 2006 года — Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[6].

Зноскі

  1. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 24 апреля 1992 г. № 1633-XII «Об избрании Председателя Контрольной палаты Республики Беларусь» (руск.)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 19 декабря 1996 г. № 558 «Об освобождении В. А. Саковича от должности Председателя Контрольной палаты Республики Беларусь» (руск.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 1999 г. № 513 «О назначении В. А. Саковича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Молдова» Архівавана 19 верасня 2011. (руск.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 4 июня 2009 г. № 287 Об освобождении В. А. Саковича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Молдова (руск.)
  5. Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 12 февраля 1999 г. № 97-ПСР «О награждении В. А. Саковича Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» (руск.)
  6. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. № 447 «Аб узнагароджаннi работнiкаў, якiя ўнеслi найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё рэспублiкi ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Малдове
Катэгорыя·Сакратары Віцебскага абкама КПБ