wd wp Пошук:

Васіль Ільіч Перадзерый

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Перадзерый. Васіль Ільіч Перадзерый (25 сакавіка 1923, с. Іскрыўцы, Лохвыцкі раён, Палтаўская вобласць) — беларускі інжынер-канструктар. Заслужаны будаўнік Таджыкскай ССР (1962).

Біяграфія

Скончыў Палтаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1952 г. Працаваў у Таджыкдзіпрабудзе ў Душанбэ. З 1966 г. — галоўны інжынер майстэрні Мінскпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

У Таджыкістане ім запраектаваны ў аўтарскім калектыве: драмтэатр імя Лахуці, жылыя дамы па праспекце Леніна, рэканструкцыя Галоўпаштамта, буйнапанэльныя дамы ў Душанбэ, аэрапорт у Ленінабадзе.

Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў буйнапанэльных жылых дамоў серый М-464, М-335 і М-90, пабудаваных у мікрараёнах (прэмія Савета Міністраў СССР, 1978), 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў з маналітнага аглапарытабетону ў мікрараёне Усход-1 (1976) у Мінску.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1962), Ганаровай граматай (1960) і Граматай (1958) Прэзідыума Вярхоўнага Савета Таджыкскай ССР.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лохвыцкім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Палтаўскага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Юрыя Кандрацюка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў