wd wp Пошук:

Васіль Іванавіч Сцяпанаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сцяпанаў.

Васіль Іванавіч Сцяпанаў (13 сакавіка 1903, с. Залатое, Саратаўская вобласць — 22 мая 1979, Мінск) — беларускі педагог, прафесар (1961). Член-карэспандэнт АН БССР.

Біяграфія

у 1929 годзе быў накіроўваны на вучобу ў Акадэмію камуністычнага вы­ха­вання імя Н. К. Крупскай, дзе атрымаў філасоф­скую адукацыю. У 1935 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную даследаванню светапогляду М. Г. Чарнышэўскага.

З 1935 годзе стаў загадчыкам кафед­ры філасофіі, дэкан гістарычнага факуль­тэта і прарэктар па навуковай рабоце Сталінградскага педінстытута.

Да 1944 года на выкладчыцкай працы ў Вышэйшым ваенным зенітным вучылішчы, затым у дзейным войску — лектар палітаддзела 1-й Гвар­дзейскай танкавай арміі, удзельнічае ў вызваленні Беларусі, Польшчы, Германіі, у Берлінскай аперацыі. За баявыя заслугі адз­начаны ордэнам Чырвонай Зоркі і баявымі медалямі. У паваенны час служба працяг­валася ў Групе савецкіх войскаў у Германіі.

У 1947 годзе быў дэмабілізаваны з арміі і пачаў працаваць у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе ўзначаліў агульнаўніверсітэцкую кафедру філасофіі, якой кіраваў да мая 1979 года.

З 1962 года па 1967 год быў прарэктарам па навуковай рабоце БДУ[1].

Узнагароды

За плённую навуковую дзейнасць і пад­рыхтоўку навуковых кадраў было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі БССР (1977). Ён узнагароджваўся ор­дэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і Кастрычніцкай рэвалюцыі, шасцю Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Навуковая дзейнасць

Зрабіў значны ўнёсак у падрых­тоўку філасофскіх кадраў і развіццё філа­софіі ў Беларусі. Ім былі напісаны цікавыя для свайго часу працы па філасофскіх перакананнях М. В. Ламаносава, рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў (В. Бялінскага, А. Герцэна, М. Дабралюбава, М. Чарнышэўскага). Пры яго ўдзеле была апублікавана ў Маскве калектыўная манаграфія беларускіх філосафаў пад назвай «Пра „Філасофскія сшыткі“ У. І. Леніна» (1959). Высокую ацэнку філасофскай грамадскасці атрымлівае і мана­графія Васіля Іванавіча «Філасофскія і сацыялагічныя погляды В. Р. Бялінскага» (1959), па матэрыялах якой у 1960 годзе ён абараняе доктарскую дысертацыю.

Пад яго кіраўніцтвам універсітэцкай кафедрай філасофіі былі напісаны буйныя манаграфіі. Сярод іх асаблівае месца займае праца «Пытанні дыялектычнага матэрыялізму» (1976). Высокую ацэнку савецкіх філосафаў атрымала яго праца сумесна з філосафамі Енскага ўніверсітэта (ГДР). Васіль Іванавіч быў адным з аўтараў кнігі «Грамадства супраць чалавека: Крытыка антыгуманнай сутнасці сучаснага капіталізму» (1983), якая была выдадзена ўжо пасля яго смерці.

Аўтар больш чым 100 навуковых прац.

Зноскі

  1. Прафесар Васіль Сцяпанаў — яркі прыклад служэння грамадству

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Філосафы СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Філосафы XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камышынскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»